Беларусь і М'янма падпісалі дакументы аб ваенным і эканамічным супрацоўніцтве

4 ноября 2014

Сёння Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з Вярхоўным галоўнакамандуючым Узброенымі сіламі М'янмы Мін Аунг Хлаінгам. Паводле слоў Прэзідэнта, Беларусь гатова да актыўнага ўсебаковага ўзаемадзеяння з гэтай краінай. Зараз дзяржавы працуюць над развіццём двухбаковай дагаворна-прававой базы. Падпісаны міжурадавыя і міжведамасныя пагадненні аб ваенна-тэхнічным і гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. На разглядзе абодвух бакоў знаходзяцца яшчэ 11 міжнародна-прававых актаў.

Мін Аунг Хлаінг займае высокае становішча ў палітычнай іерархіі М'янмы, валодаючы правам на прызначэнне аднаго з двух віцэ-прэзідэнтаў краіны і 25-працэнтнай квотай на прызначэнне дэпутатаў у абедзвюх палатах парламента.