Беларусь і Малдова разлічваюць нарасціць тавараабарот да паўмільярда долараў

14 апреля 2017

Неабходнасць выхаду на плённае супрацоўніцтва сёння пацвердзілі прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка і Ігар Дадон. У рамках саміту ЕАЭС у Бішкеку лідары абмеркавалі эканамічныя перспектывы.

Мінск сёння ўваходзіць у першую дзясятку гандлёвых партнёраў Кішынёва. Прыкладна чвэрць малдаўскага віна экспартуецца на беларускі рынак. А імпартуюць - нашы трактары, тралейбусы, лекі і прадукты харчавання. Прэзідэнты Беларусі і Малдовы падтрымалі ідэю адкрыцця гандлёвых дамоў у сталіцах дзвюх краін.