Беларусь і Латвія плануюць больш сур'ёзна развіваць эканамічныя адносіны.

26 июля 2019
Беларусь і Латвія плануюць пашырыць супрацоўніцтва. Аб развіцці эканамічных кантактаў і палітычным дыялогу ішла размова на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з міністрам замежных спраў гэтай краіны. Эдгарс Рынкевічс часта бывае ў Мінску, ды і з беларускім Прэзідэнтам бачыцца не ўпершыню. Высокі госць ужо паспеў перш правесці перамовы ва ўрадзе і знешнепалітычным ведамстве. І шэраг заяў аб тым, што Рыга гатовая павышаць якасць двухбаковых адносін, гаворыць аб планавым паскарэнні супрацоўніцтва. Па-суседску Латвія  зацікаўленая таксама ў нармалізацыі адносін Беларусі з ЕС і актыўна спрыяе наладжванню гэтага дыялогу.

Апошнім часам палітычны дыялог ідзе па нарастальнай - гэта дае станоўчы эфект узаемнаму гандлю. Летась ён перавысіў паўмільярда долараў, але патэнцыял куды большы. Кантакты паміж краінамі зараз, сапраўды, вельмі імкліва развіваюцца на міжведамасным узроўні. Ідзе актыўны парламенцкі дыялог. Радуе і супрацоўніцтва рэгіёнаў. Колькасць пар гарадоў-пабрацімаў дасягнула 60.

Кіраўніка беларускай дзяржавы чакаюць у Рызе - падрыхтоўка візіту працягваецца. Латвія разлічвае на насычаныя палітычныя і эканамічныя перамовы. Нядаўна ў гэтай прыбалтыйскай дзяржаве выбралі новага прэзідэнта. Вядома, пачынаць з нуля не прыйдзецца, але ўсё-такі асновай сустрэчы на вышэйшым узроўні павінен быць добры эканамічны фундамент і канкрэтныя праекты. Арыенцір ёсць, бо ў лепшыя гады тавараабарот Беларусі з Латвіяй  стабільна перавышаў мільярд долараў. Ну а яшчэ больш Мінск і Рыгу аб'яднае спартыўная падзея - у 2021 годзе дзве сталіцы будуць прымаць сусветны чэмпіянат па хакеі.