Беларусь і Лаос павінны выходзіць на прамыя кантакты ў гандлі

3 июня 2013

Пра гэта сёння заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з намеснікам прэм'ер-міністра - міністрам замежных спраў Лаоса Тханглунам Сісулітам. Беларусь працягвае нарошчваць сваю прысутнасць на перспектыўным рынку Паўднёва-Усходняй Азіі. Дагэтуль супрацоўніцтва паміж краінамі ў асноўным ажыццяўлялася праз В'етнам. Як адзначыў у сваю чаргу віцэ-прэм'ер, яго наведванне Мінска звязана з падрыхтоўкай візіту ў Беларусь прэзідэнта Лаоса.


На думку экспертаў, візіт Прэзідэнта Лаоса ў Беларусь будзе мець выключнае значэнне для нарошчвання плённага супрацоўніцтва. Летась тавараабарот паміж краінамі перавысіў 11 мільёнаў долараў. Лаос зацікаўлены ў беларускай тэхніцы, шынах і арганізацыі сумесных праектаў у фармацэўтыцы і харчовай прамысловасці.


У праграме візіту дэлегацыі з Лаоса сёння знайшлося месца і гістарычнай памяці. Госці ўсклалі кветкі да манумента на плошчы Перамогі ў Мінску і ўшанавалі памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.