Беларусь і Лаос павінны развіваць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва

23 апреля 2014

Пра гэта Кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй Нацыянальнага сходу Лаоса Пані Ятхату. Пакуль тавараабарот не адпавядае патэнцыялу дзвюх краін. У 2013-м ён склаў каля паўмільёна долараў. Але ёсць перспектывы развіцця.


Летась упершыню ў гісторыі двухбаковых адносін адбыўся візіт Прэзідэнта Лаоса Цюмалі Сайнясона ў Мінск. Па словах Аляксандра Лукашэнкі, з таго візіту пачаўся вельмі сур'ёзны новы этап супрацоўніцтва Лаоса і Беларусі.


Сучасны Лаос - гэта аграрная краіна. 80 працэнтаў насельніцтва вырошчваюць рыс, кукурузу, каву і цукровы трыснёг. Таксама тут найбуйнейшыя запасы медзі, волава і золата, таму Лаос мае патрэбу ў нашай сельскагаспадарчай, аўтамабільнай і кар'ернай тэхніцы. Таксама зараз ідуць перамовы па стварэнні ў сталіцы Лаоса, В'енцьяне, сумесных прадпрыемстваў па вытворчасці дзіцячага харчавання і лекаў.