Беларусь і Курганская вобласць актывізуюць кантакты

13 октября 2016

Гэтымі днямі ў Мінску знаходзіцца дэлегацыя гэтага заўральскага рэгіёна Расіі. Гадзіну таму завяршылася сустрэча Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі з губернатарам Курганскай вобласці Расіі Аляксеем Какорыным. Кіраўнік Беларусі падкрэсліў важнасць рэгіянальнага супрацоўніцтва. Курганская вобласць разглядаецца як перспектыўны партнёр для нашай рэспублікі. У прыватнасці, беларуская прамысловасць гатова падаць аграрыям Заўралля шырокі спектр сельскагаспадарчай тэхнікі. Тавараабарот, у параўнанні з іншымі расійскімі рэгіёнамі, пакуль сціплы. Але менавіта такія сустрэчы і накіраваныя на тое, каб актывізаваць супрацоўніцтва.

Паводле традыцыі высокія госці, якія прыбываюць у нашу краіну, шануюць памяць воінаў, што загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне. Губернатар Курганскай вобласці Аляксей Какорын усклаў вянок да абеліска на плошчы Перамогі ў Мінску.

Падчас візіту дэлегацыя Курганскай вобласці наведае шэраг прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў рэспублікі. Вынікам стане падпісанне ва ўрадзе дарожнай карты супрацоўніцтва паміж Беларуссю і заўральскім рэгіёнам на 2017-2018 гады.