Узаемны інтарэс у паглыбленні партнёрства выказалі напярэдадні на сустрэчы Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка і першы намеснік старшыні Дзяржсавета і Савета міністраў гэтай краіны Мігель Дыяс-Канэль Бермудэс. У гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Беларусі і Кубы назіраецца пазітыўная дынаміка. Тавараабарот паміж краінамі за мінулы год атрымалася практычна падвоіць. Куба для нашай краіны - стабільны і правераны партнёр. Востраў свабоды разлічвае на ўдзел Беларусі ў сацыяльным і інфраструктурным развіцці.
Кубінская дэлегацыя таксама наведала Мінскі аўтамабільны завод. Паводле слоў першага віцэ-прэзідэнта, у найбліжэйшы час на Кубе можа з'явіцца ўласная зборачная вытворчасць тэхнікі МАЗ. Госці азнаёміліся з выставай найноўшай аўтамабільнай тэхнікі. Прадукцыя Мінскага аўтамабільнага і трактарнага заводаў даўно вядомая на Востраве свабоды. Два месяцы назад, падчас візіту беларускай дэлегацыі на Кубу, быў заключаны яшчэ адзін буйны кантракт на пастаўку тэхнікі "МАЗ" - амаль на 4 мільёны еўра. Афіцыйны візіт Мігеля Марыа Дыяса-Канэля Бермудэса ў Беларусь прадоўжыцца да 25 мая.













