Беларусь і Кітай поўныя рашучасці нарошчваць адносіны па ўсіх кірунках

15 июля 2013

Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка інфармацыйнаму агенцтву Сіньхуа. Перад вылетам у Кітай Кіраўнік дзяржавы даў інтэрв'ю ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, адносіны паміж Мінскам і Пекінам перайшлі ў стратэгічнае партнёрства. У Беларусі і Кітая ўжо даўно склаліся асаблівыя палітычныя адносіны, да якіх імкліва падцягваюць праекты эканамічныя. Тавараабарот дзвюх краін наблізіўся да 3 мільярдаў долараў.


Беларусь актыўна працуе па навядзенні эканамічных мастоў з азіяцкімі краінамі. Стратэгічны плацдарм - гэта, вядома, Кітайская Народная Рэспубліка, якая сёння прызнаная другой эканомікай свету. У інвестыцыйным партфелі Беларусі і Кітая зараз парадку 20-ці праектаў на суму 5,5 мільярда долараў.