Беларусь і Кітай плануюць наладзіць больш цеснае ўзаемадзеянне ў праваахоўнай сферы

11 апреля 2017

Аб гэтым ішла размова напярэдадні на сустрэчы Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі з міністрам грамадскай бяспекі КНР Го Шэнкунем. Мінску напярэдадні ІІ Еўрапейскіх гульняў цікавы і можа быць карысны кітайскі вопыт падрыхтоўкі і гарантавання парадку на маштабных спартыўных спаборніцтвах, бо Кітай прымаў Алімпійскія гульні ў 2008-м. Бакі адзначылі неабходнасць аб'яднання намаганняў у барацьбе з сусветнымі выклікамі і пагрозамі.

Таксама Прэзідэнт напярэдадні сустрэўся з генеральным пракурорам Кітая Цаа Цзяньмінам. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што паміж краінамі наладжаны адносіны не толькі на вышэйшым узроўні, але і міжведамасныя сувязі. Мінск і Пекін маюць намер актывізаваць кантакты і ў барацьбе з эканамічнымі злачынствамі. Візіты гасцей з Кітая ў Беларусь знакавыя. Фактычна, яны з'яўляюцца падрыхтоўкай перамоў лідараў дзвюх краін, якія, як чакаецца, адбудуцца ў маі.