Беларусь і Казахстан за найбліжэйшыя гады чакае рэзкі скачок у тавараабароце

26 апреля 2013

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў супрацоўніцтва Мінска і Астаны  з прэм'ер-міністрам Серыкам Ахметавым. Кіраўнік беларускай дзяржавы прапанаваў пашырыць удзел нашай краіны ў індустрыялізацыі эканомікі Казахстана.


Па словах Аляксандра Лукашэнкі, Казахстан таксама зацікаўлены ў такім супрацоўніцтве. Беларускія тавары маюць добрыя суадносіны  цаны і якасці.


29 мая ў Казахстане запланаваная сустрэча на вышэйшым узроўні ў рамках Адзінай эканамічнай прасторы, дзе будуць абмяркоўвацца працэсы інтэграцыі.