Беларусь і Казахстан актывізуюць перамовы аб пастаўках нафты і нарошчванні гандлю

23 мая 2019

Пра гэта ішла размова сёння на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Казахстана ў Беларусі.  Стратэгічныя адносіны дзвюх дзяржаў  падмацоўваюцца сумеснымі праектамі. Паміж краінамі і лідарамі заўсёды былі добрыя адносіны.

Аляксандр Лукашэнка плануе падчас будучага візіту ў Нур-Султан  у рамках саміту ЕАЭС правесці сустрэчу з лідарам Казахстана  Касым-Жамартам Такаевым і першым прэзідэнтам гэтай краіны  Нурсултанам Назарбаевым.

Яшчэ адна важная тэма для абмеркавання ў Палацы Незалежнасці - павышэнне эфектыўнасці выкарыстання лясных рэсурсаў Беларусі. Даклад Прэзідэнту прадставілі віцэ-прэм'ер Уладзімір Дворнік і кіраўнік Камітэта дзяржкантролю  Леанід Анфімаў.  Прэзідэнт паставіў шэраг задач - ад навядзення элементарнага парадку ў лясных масівах  да якасці перапрацоўкі драўніны ўнутры краіны.  Прыярытэтная задача - па-максімуму перапрацаваць у сябе і выпусціць  экспартна арыентаваную прадукцыю.