Беларусь і Грузія за апошнія гады здолелі нанова ўзнавіць двухбаковыя адносіны

22 марта 2018

Гэта падкрэсліў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка сёння ў Тбілісі на перамовах з лідарам гэтай краіны Гіоргіем Маргвелашвілі. Краіны даўно перайшлі ад простага гандлю да цеснай кааперацыі, стварэння сумесных вытворчасцяў і навуковых цэнтраў.

Па выніках перамоў падпісаны дагавор аб асновах супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Грузіяй. Подпісы пад дакументам паставілі прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка і Гіоргій Маргвелашвілі. У дагаворы замацаваны намер дзвюх дзяржаў спрыяць умацаванню ўзаемадзеяння на ўсіх узроўнях і ва ўсіх сферах, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.