Беларусь і Грузія настроены на сур'ёзную інтэнсіфікацыю ў розных сферах

3 марта 2017

Гэта яшчэ раз пацвердзілі лідары дзвюх краін. Аляксандр Лукашэнка і Георгій Маргвелашвілі напярэдадні зноў сустрэліся ў Палацы Незалежнасці. Кіраўнік дзяржавы цёпла вітаў грузінскага калегу ў Зімовым садзе. Маргвелашвілі дзяліўся ўражаннямі ад знаходжання ў нашай краіне і наведвання спартыўных пляцовак. Кіраўнікі дзяржаў змаглі абмяняцца меркаваннямі па далейшым развіцці двухбаковых адносін. За два дні афіцыйнага візіту Прэзідэнта Грузіі ў Беларусь прайшло некалькі раўндаў перамоў, адзначана, што дзве краіны зацікаўленыя ў пашырэнні супрацоўніцтва. Узаемны тавараабарот за мінулы год падрос і набліжаецца да 100 мільёнаў долараў. Гэта рэкордны паказчык за апошнія 5 гадоў. Цікавасць уяўляюць пастаўкі беларускай тэхнікі, стварэнне сумесных вытворчасцяў і цэнтраў сэрвіснага абслугоўвання. Беларускі лідар прапанаваў надаць асаблівую ўвагу новым ініцыятывам. У нашай краіне апошнім часам актыўна развіваецца хай-тэк - з такой прадукцыяй Мінск ужо прысутнічае і на грузінскім рынку. У Беларусі працуюць амаль два дзясяткі сумесных прадпрыемстваў і столькі ж  з грузінскім капіталам. За апошнія два гады кантакты сталі больш інтэнсіўнымі. Гэтаму спрыяў і дыялог лідараў.  



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя