Беларусь і Егіпет будуць пашыраць супрацоўніцтва па ўсіх кірунках

19 июня 2019

Такія вынікі перамоў на вышэйшым узроўні

У першую чаргу скіраваны на далейшае збліжэнне  ў прамысловасці, гандлі, ІТ-сферы, адукацыі і навуцы. Гэта прапісана ў дарожнай карце для дзвюх дзяржаў. Сёння візіт прэзідэнта Егіпта завяршыўся. У аэрапорце свайго калегу праводзіў асабіста Кіраўнік беларускай дзяржавы. Гэта знак асаблівай сяброўскай павагі і паспяховасці мінулых перамоў. Аляксандр Лукашэнка і Абдэль Фатах аль-Сісі правялі кароткую размову перад адлётам. Прэзідэнт Егіпта асобна адзначыў  гасціннасць, што была аказана ўсёй дэлегацыі на беларускай зямлі, а таксама той факт, што нягледзячы на ранні час, беларускі лідар прыняў рашэнне асабіста праводзіць госця.

Абдэль Фатах аль-Сісі, Прэзідэнт Егіпта: "Мы знайшлі ўзаемаразуменне ў інтарэсах умацавання супрацоўніцтва і двухбаковых адносін паміж нашымі краінамі на карысць народаў Егіпта і Беларусі. Перамовы, якія ў нас адбыліся, адлюстроўваюць, наколькі вялікія перспектывы ёсць для развіцця двухбаковых адносін. Але яшчэ больш важнае, што паказваюць, наколькі вы вялікі, харызматычны, выдатны чалавек. Для мяне заўсёды вялікі гонар і радасць з вамі сустракацца".

Па добрай традыцыі  высокі госць не застаўся без падарункаў ад беларускага лідара. Аляксандр Лукашэнка перадаў калегу  чорную ікру айчыннай вытворчасці, свежыя клубніцы прама з градкі і  хлеб, выпечаны па асаблівым прэзідэнцкім рэцэпце. З моманту папярэдняй сустрэчы ў Егіпце ў 2017 паміж лідарамі ўсталяваліся вельмі добрыя і цёплыя адносіны. Гэта стала добрай асновай для прасоўвання ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва дзяржаў. Гэты візіт лідара арабскай рэспублікі стаў важкім дадаткам  да ўжо дасягнутых пагадненняў і дамоўленасцяў.