Беларусь і Аўстрыя адкрылі новую старонку партнёрства

13 ноября 2019
Афіцыйны двухдзённы візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Вену завершаны. Ён запомніцца вялікім перагаворным марафонам і галоўнае - канкрэтнымі дамоўленасцямі як сярод палітычнай эліты, так і сярод дзелавых колаў дзвюх краін.


Афіцыйны візіт Прэзідэнта ў Аўстрыю завершаны 


Вядома, усё прайшло згодна з пратаколам, як таго патрабуе фармат афіцыйных сустрэч: перамовы ў шырокім і вузкім складах, сустрэчы з чыноўнікамі плюс бізнес-форум, у якім прынялі ўдзел больш  чым 200 аўстрыйскіх кампаній. 


А. Лукашэнка выступіў з яркай прамовай на бізнес-форуме


У сваім выступленні Кіраўнік дзяржавы агучыў не толькі важныя для бізнесменаў пасылы, але і адкрыта выказаўся па шэрагу надзённых сусветных праблем, геапалітычных пытанняў і расказаў аўстрыйскаму бізнесу аб галоўных прынцыпах у супрацоўніцтве з нашай краінай. Прэзідэнт падкрэсліў: у Беларусі і Аўстрыі ёсць вялізны нерэалізаваны патэнцыял, і тавараабарот у $200 млн не наш узровень. 


Беларусь - Аўстрыя: новы этап супрацоўніцтва

Мэтай гэтага візіту Аляксандр Лукашэнка назваў жаданне пацвердзіць зацікаўленасць Мінска ў  наладжванні трывалых сувязяў не толькі з еўрапейскімі палітыкамі, але і бізнесам. Сёння каля 500 аўстрыйскіх кампаній ужо супрацоўнічаюць з беларускімі прадпрыемствамі, а інвестыцыі ў нашу краіну штогод вылічваюцца сотнямі мільёнаў долараў. Але не эканомікай адзінай.  Нашы народы звязвае агульная гісторыя, а менавіта яе трагічныя старонкі. А яшчэ не без удзелу Аўстрыі канструктыўны настрой афіцыйнага Мінска пачала цаніць і Еўропа.

Давід Брэнер, кіруючы дырэктар кампаніі "Кранаспан" (Аўстрыя): "Самае галоўнае  - тое, што спадар Прэзідэнт  стаіць за пашырэнне адносін паміж нашымі краінамі. Беларусь - адкрытая дзяржава. Мы працуем на беларускім рынку з 2011 года, выдатна ведаем, што там рашэнні прымаюцца вельмі хутка. Беларусы  надзейныя партнёры, якія ўсяляк заахвочваюць і падтрымліваюць інвестыцыі". 

Лукас Шырнхофер, кіраўнік кампаніі "Палітэхнік Люфт" (Аўстрыя): "З юрыдычнага пункта погляду нам вельмі важна, каб мы маглі свабодна імпартаваць нашу прадукцыю на беларускі рынак, інвесціраваць у краіну і адтуль экспартаваць прадукцыю. Гэта стабільнасць, гэта бяспека,  гэта вызначальныя рэчы для на нас. І ў прамове вашага Прэзідэнта дакладна прагучала, што ўсё гэта будзе. Ён канкрэтна сказаў, чаго чакае ад замежных інвестараў і ў сваю чаргу чаго нам чакаць ад урада ў Беларусі. Для мяне было вельмі важна гэта пачуць".  


Пункты судакранання бізнесу Беларусі і Аўстрыі


Па выніках візіту падпісаны вялікі пакет дакументаў. Адзін толькі БМЗ паклаў у агульную скарбонку дамоўленасцяў  на  100 млн еўра. Акрамя гэтага, заключана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж акадэміямі навук. Аўстрыя дапаможа Беларусі з укараненнем тэхналогіі 5G, акажа экспертную падтрымку. Гэта прадугледжана сумеснай дэкларацыяй, таксама падпісанай напярэдадні.