Беларусь гатовая выстройваць адносіны з ЕС і ЗША

29 июля 2014

Беларусь гатовая выстройваць адносіны з ЕС і ЗША, але не ў шкоду нацыянальным інтарэсам. Аб гэтым заявіў напярэдадні Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас рабочай сустрэчы з Міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем. Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся вынікамі штогадовага семінара кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі, а таксама закрануў шэраг важных тэм знешнепалітычнага і эканамічнага жыцця краіны.


Акрамя гэтага, Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся ў міністра тэндэнцыямі знешнеэканамічнай дзейнасці, у прыватнасці, пытаннем рэалізацыі прадукцыі за межы краіны. Прэзідэнт падтрымаў планы знешнепалітычнага ведамства па прасоўванні інтарэсаў Беларусі ў розных сферах.