Беларусь гатова ўнесці любы ўклад у гарантаванне бяспекі еўрапейскага кантынента

31 января 2018

Аб гэтым напярэдадні заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Еўракамісарам па еўрапейскай палітыцы суседства і перамовах аб пашырэнні ЕС Ёханесам Ханам. Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на тое, што апошні час ідзе інтэнсіўны дыялог па лініі Мінск - Брусель, з'явіліся новыя кірункі і інтарэсы двухбаковага супрацоўніцтва. Прыкметны прагрэс і ва ўзаемным гандлі. Пазітыўную тэндэнцыю пацвярджаюць і частыя візіты першых асоб еўраструктур і краін ЕС у нашу краіну. У актыўнай фазе - перамовы з Еўрасаюзам аб уступленні Беларусі ў СГА.

На сустрэчы гаворка ішла і аб ініцыятыве "Усходняе партнёрства". Паводле слоў Прэзідэнта, у яе рамках неабходна вырашаць тыя задачы, якія стаяць перад Еўропай, і прасоўваць тыя праекты, якія зараз актуальныя. У прыватнасці, у такіх сферах як энергетыка, транспарт і лагістыка.