Беларусь гатовая ствараць прадпрыемствы ва Узбекістане, дзяліцца вопытам і тэхналогіямі

13 сентября 2018

Беларусь гатовая ствараць прадпрыемствы ва Узбекістане, дзяліцца вопытам і тэхналогіямі, каб выходзіць з прадукцыяй на рынкі трэціх краін. Пра гэта заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на перамовах у Ташкенце. Для беларускай вытворчасці патрэбныя ёмістыя рынкі збыту.

Узбекістан прапаноўвае Беларусі сумесную перапрацоўку бавоўны і распрацоўку нафтавых радовішчаў, а Мінск забяспечыць патрэбнасці рэгіёна ў грузавых аўтамабілях, сельскагаспадарчай і іншай тэхніцы. Лідары дзвюх краін маюць намер наведаць сёння сумеснае зборачнае прадпрыемства, а таксама выставу Made in Belarus, дзе ўдзельнічаюць больш за 150 буйных беларускіх кампаній. Тавараабарот паміж краінамі паказвае добрую дынаміку. У прыватнасці, на форуме дзелавога і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва ў гэтыя дні падпісана 82 кантракты на агульную суму 193 мільёны долараў, а таксама дасягнутыя дамоўленасці аб рэалізацыі 20 буйных інвестпраектаў.