Беларусь гатовая супрацоўнічаць з Уралкаліем

10 марта 2017

Беларусь гатовая супрацоўнічаць з Уралкаліем, але інтарэсы краіны павінны быць выкананыя на 200%. Гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас дакладу аб асобных пытаннях дзейнасці Беларускай калійнай кампаніі.

На сустрэчу з Прэзідэнтам былі запрошаныя гендырэктар Беларускай калійнай кампаніі Алена Кудравец, гендырэктар Беларуськалія Іван Галаваты і старшыня Белнафтахіма Ігар Ляшэнка.

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што прадстаўнікі расійскага боку ўжо не першы раз звяртаюцца да яго з просьбай аднавіць узаемадзеянне з Беларуськаліем па вытворчасці і продажы ўгнаенняў. Нагадаем, некалькі гадоў таму шляхі дзвюх кампаній разышліся. У адзіночку Уралкалій не змог вярнуцца на дакрызісны ўзровень працы, а беларуская БКК паказала сябе жыццеўстойлівым гульцом на калійным рынку. У гэтай сувязі Кіраўнік дзяржавы раней даручаў прапрацаваць варыянты сумеснай працы Беларуськалія і Уралкалія. Сёлета Беларусь разлічвае на аднаўленне калійнага рынку і павелічэнне экспарту хлор-калію прыкладна да 10-ці мільёнаў тон за год.