Беларусь гатовая супрацоўнічаць з Азербайджанам па ўсіх напрамках

10 марта 2015

Пра гэта сёння заявіў Прэзідэнт на сустрэчы з першым віцэ-прэм'ерам Азербайджана Ягубам Эюбавым. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што абедзве краіны заўсёды паспяхова вырашалі ўсе праблемныя пытанні. Акрамя актыўнага палітычнага дыялогу, дынамічна развіваецца двухбаковае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва. Летась тавараабарот склаў звыш 330 мільёнаў долараў. У параўнанні з 2013-м ён вырас на 14 працэнтаў. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: наступны крок - выхад з сумеснай прадукцыяй у трэція краіны, рэгіён Каўказа.

Сёння ў Азербайджане працуюць сумесныя вытворчасці па выпуску беларускіх трактароў і грузавых аўтамабіляў. На гэты год запланаваная пастаўка дзясятка кар'ерных самазвалаў БелАЗ. Новыя праекты (стварэнне СП па выпуску аўтобусаў і чыгуначных вагонаў) бізнесмены абмяркуюць у Баку. Ужо 13 сакавіка адбудзецца эканамічны форум дзвюх краін.