Беларусь гатовая рэалізоўваць сумесныя лагістычныя праекты з эмірацкай карпарацыяй DP World

4 мая 2016

Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй савета дырэктараў і кіраўніком карпарацыі. Султан Ахмед бен Сулейм стаяў ля вытокаў развіцця партовай інфраструктуры ў Дубаі. Менавіта пад яго кіраўніцтвам кампанія пачала маштабную міжнародную экспансію і стала адным з лідараў рынку кантэйнерных перавозак у свеце. Сёння DP World валодае 77 тэрміналамі, размешчанымі на тэрыторыі 40 дзяржаў. Летась аб'ём капітальных інвестыцый склаў амаль 5,5 мільярдаў долараў. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што, калі эмірацкая карпарацыя вырашыць інвеставаць у Беларусь, то для яе будуць створаныя самыя найлепшыя ўмовы.

Аб'яднаныя Арабскія Эміраты - асноўны партнёр Беларусі сярод краін персідскага заліва. Двухбаковыя адносіны - гэта як раз той выпадак, калі размова ідзе не толькі аб гандлі. Летась эмірацкі бізнес інвеставаў у Беларусь амаль 600 мільёнаў долараў. Працуе 14 сумесных прадпрыемстваў. Праграма візіту кіраўніка карпарацыі DP World - вельмі насычаная: госці дэталёва знаёмяцца з дзейнасцю лагістычных цэнтраў Беларусі. Падрабязнасці - вечарам у "Панараме".