Беларусь гатова развіваць супрацоўніцтва з М'янмай па ўсіх кірунках

22 мая 2015

Беларусь гатова развіваць супрацоўніцтва з М'янмай па ўсіх кірунках: ад сістэмы адукацыі да сельскай гаспадаркі і мадэрнізацыі прамысловасці. Аб гэтым сёння заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй Палаты нацыянальнасцяў Саюзнага сходу М'янмы. Паводле слоў Прэзідэнта, падмуркам для далейшага развіцця двухбаковых адносін маглі б стаць 3-5 ключавых кірункаў, вакол якіх будзе пашырацца гандлёва-эканамічная база.

Акрамя супрацоўніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі і паставак беларускай тэхнікі ў М'янму, Хін Аунг М’інт адзначыў, што сёння таксама ёсць добрыя магчымасці для развіцця двухбаковага ўзаемадзеяння ў сферах адукацыі і турызму. Больш за тое, у М'янме створаны камітэт па супрацоўніцтве з Беларуссю.