Беларусь гатовая развіваць супрацоўніцтва з Катарам у любых кірунках

2 июля 2015

Пра гэта заявіў сёння Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з дзяржаўным міністрам па пытаннях абароны гэтай краіны Хамадам бен алі аль-Атыя. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што забароненых тэм няма. Беларусь мае намер узмацніць узаемадзеянне ад адукацыі да ваенна-тэхнічнай сферы. На сустрэчы абмяркоўвалі і рэалізацыю катарскага інвестпраекта - будаўніцтва ў Мінску шматфункцыянальнага гасцінічна-спартыўнага комплексу.

Праект пачалі ў 2012 годзе. Аб'ём інвестыцый - каля 160 мільёнаў долараў. Асноўны будынак комплексу, пабудаванага на праспекце Пераможцаў, - пяцізоркавая гасцініца на 220 нумароў. Папярэдняе адкрыццё комплексу запланавана на заўтра. У поўным фармаце ён пачне працаваць у кастрычніку.