Беларусь гатовая правесці Суперкубак УЕФА ў найбліжэйшыя гады

20 сентября 2019

Суперкубак УЕФА - адзін з галоўных матчаў еўрапейскага сезона - можа на працягу некалькіх гадоў атрымаць мінскую прапіску. Пра тое, што наша краіна гатовая прыняць такі важны паядынак, гаварылі ўчора Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка і кіраўнік федэрацыі Александэр Чаферын. Таксама спартыўны чыноўнік адзначыў, што УЕФА мае намер актыўна развіваць адносіны з Беларускай федэрацыяй футбола. Еўрапейцы гатовыя дапамагчы ў падрыхтоўцы трэнераў і развіцці інфраструктуры моладзевых акадэмій. Пасля размовы Аляксандр Лукашэнка ўручыў госцю падарунак - талерку аўтарскай работы майстра Валерыя Іванова, на якой намаляваныя самыя знакамітыя аб'екты нашай краіны. Мяч Лігі чэмпіёнаў УЕФА - у прэзент Кіраўніку дзяржавы.