Стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза пашырае дыяпазон гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Беларуссю і павышае яе інвестыцыйную прывабнасць для іншых краін. Гэта сёння заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы даверчыя граматы паслоў адзінаццаці дзяржаў. Гэта дыпламаты з ЕС, Лацінскай Амерыкі, Блізкага Усходу і Афрыканскага кантынента. У граматах, якія ўручаюць Прэзідэнту - ранг і імя дыпламата, а таксама пасланне ад кіраўніка яго дзяржавы і адначасова просьба верыць прадстаўніку. Падчас сустрэчы Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: Беларусь гатовая нарошчваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва з дзяржавамі з розных куткоў зямнога шара.
Пасля афіцыйнай цырымоніі Прэзідэнт асабіста пагутарыў з кожным з дыпламатаў. Гэта паслы Швецыі, Бельгіі, Даніі, Ірландыі, Аргенціны, Бразіліі, Уругвая, Туркменістана, Кувейта, Іарданіі і Беніна.













