Беларусь гатовая да стварэння ўзаемавыгадных сувязяў з Эквадорам

1 ноября 2013

Пра гэта заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са сваім калегам Рафаэлем Карэа Дельгада. Учора эквадорскі лідар наведаў нашу краіну з першым афіцыйным візітам. Кіраўнік беларускай дзяржавы зазначыў, што ў дзвюх краін ёсць шмат агульнага, што паспрыяе пасоўванню краіны ў лацінаамерыканскім рэгіёне. Лідары абедзвюх краін адзначылі паспяховасць сумесных праектаў у сферы разведкі і здабычы нафты.


Прэзідэнты дамовіліся стварыць міжурадавую камісію па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Таксама неўзабаве адкрыюцца пасольствы дзвюх краін у Кіта і Мінску. Праз некалькі тыдняў Беларусь наведае афіцыйная дэлегацыя Эквадора на чале з віцэ-прэзідэнтам. Падчас гэтага візіту будуць ужо дэталёва разгледжаныя ўсе магчымасці супрацоўніцтва.