Беларусь гатовая дзяліцца вопытам з В'етнамам у сферы захавання бяспекі і правапарадку

3 марта 2017

Гэта Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з міністрам грамадскай бяспекі В'етнама То Ламам. За апошнія 10 гадоў створаны матэрыяльны фундамент і ў тры разы павялічаны тавараабарот. На перамовах абмеркавалі патэнцыяльныя кірункі ў сферах бяспекі на мяжы, меры па прадухіленні наркатрафіку і тэрарызму. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь гатовая аказаць любую дапамогу па забеспячэнні стабільнасці ў В'етнаме.

Міністр грамадскай бяспекі В'етнама, у сваю чаргу, адзначыў, што краіна гатовая стаць для Беларусі акном для выхаду на 600-мільённы рынак краін АСЕАН. Беларусь экспартуе калійныя ўгнаенні, машынабудаўнічую класіку, шыны, лекі і мяса-малочную прадукцыю. З В'етнама мы імпартуем бытавую тэхніку, прадукты, адзенне. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што В'етнам - адзін са стратэгічных партнёраў Беларусі ў Паўднёва-Усходняй Азіі.