Двое-трое з якіх змогуць змагацца за высокія месцы ў сусветным рэйтынгу. Гэта асабліва падкрэсліў сёння Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, наведваючы ў Мінску Гарадскі цэнтр алімпійскага рэзерву па тэнісе. Цэнтр сёлета абнавіў сваю інфраструктуру, адкрыліся 11 новых кортаў, з'явіліся баскетбольная і іншыя спартыўныя пляцоўкі. Тэніс, як від спорту, адзін з самых папулярных у свеце. Цікавасць да яго расце і ў Беларусі разам з трыумфальнымі перамогамі нашых спартсменаў. І толькі ў сталіцы створаныя больш за сотню закрытыхх і адкрытых кортаў. На прыкладзе тэніса Прэзідэнт даручыў наладзіць эфектыўную сістэму адбору і падрыхтоўкі таленавітых спартсменаў ва ўсіх відах спорту.
Кіраўнік дзяржавы паназіраў за гульнёй юных талентаў на трэніровачным матчы. Сярод гульцоў былі і вядучыя маладыя тэнісісты рэспублікі. Беларуская тэнісная федэрацыя вядзе актыўную падрыхтоўку спартсменаў да летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года. Разглядаецца магчымасць стварэння прафесійнага тэніса ў Беларусі. Прэзідэнт падтрымаў ідэю гарадской улады аб будаўніцтве новага тэніснага цэнтра ў мікрараёне Серабранка.