Беларусь будзе рабіць усё для нармалізацыі сітуацыі ва Украіне

1 августа 2014

Гэтую прынцыповую пазіцыю нашай краіны напярэдадні агучыў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з украінскім экс-лідарам Леанідам Кучмай. Кіраўнік беларускай дзяржавы падкрэсліў важнасць супрацоўніцтва Мінска і Кіева, адзначыўшы, што яшчэ падчас праўлення Кучмы тавараабарот паміж краінамі быў высокім. Экс-прэзідэнт Украіны прыбыў у Беларусь для ўдзелу ў перамовах па ўрэгуляванні сітуацыі ў сваёй краіне. Нагадаем, у тэлефоннай гутарцы ў аўторак Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка звярнуўся да Кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі з просьбай аб правядзенні ў Беларусі перамоў з удзелам усіх зацікаўленых бакоў па вырашэнні ўкраінскага крызісу. Аляксандр Лукашэнка згадзіўся.