Беларусь актывізуе міжрэгіянальнае супрацоўніцтва і адкрывае новыя рынкі збыту ў Расіі

26 сентября 2017

Развіццё вытворчай кааперацыі павінна стаць ключавой тэмай узаемадзеяння Мінска і Грознага. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з кіраўніком Чачэнскай Рэспублікі Рамзанам Кадыравым.

Такая форма дазволіць забяспечыць патрэбнасці рэгіянальнага рынку і стварыць высокатэхналагічныя рабочыя месцы. Прычым сфер для сумеснай працы мноства: высокія тэхналогіі, нафтахімічная прамысловасць, вытворчасць пасажырскай і камунальнай тэхнікі. Таксама беларусы могуць падключыцца да развіцця ў Чачэнскай Рэспубліцы сельскай гаспадаркі.

Адзначым, гэта першы візіт кіраўніка Чачэнскай Рэспублікі ў Мінск, хаця пагадненне аб гандлёва-эканамічным, навуковым і культурным супрацоўніцтве ўжо працуе. Узаемны тавараабарот за мінулы год склаў 4,5 мільёна долараў і ёсць патэнцыял для яго росту.