Апостальскі нунцый у Беларусі ўручыў Папу Рымскаму падарунак ад Прэзідэнта

23 октября 2015

Апостальскі нунцый у Беларусі - архібіскуп Клаўдзіа Гуджэроці - асабіста ўручыў Папу Рымскаму Францыску падарунак ад Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі - абраз "Беззаганнае Сэрца Марыі".

Пантыфік высока ацаніў гэты жэст і папрасіў пасла Ватыкана ў нашай краіне перадаць годнаму дарыльшчыку словы шчырай падзякі разам з апостальскім благаславеннем усяму беларускаму народу.

Прэзідэнт Беларусі перадаў падарунак Папу Рымскаму ў сакавіку - падчас сустрэчы ў Мінску з Дзяржсакратаром Ватыкана кардыналам П'етра Паралінам. Як адзначыў тады Аляксандр Лукашэнка, каштоўнасць абраза ў тым, што ён выкананы ў старажытнай беларускай тэхніцы - сожскай скані. Выява выкладваецца габлюшкай розных парод дрэва.