Альтэрнатывай Мінску стануць гарады-спадарожнікі

24 октября 2014

Тэмпы ўзвядзення жылля ў сталіцы і перспектывы горадабудаўніцтва сёння былі ў цэнтры ўвагі Прэзідэнта. З улікам значнасці тэмы для тых, хто марыць стаць навасёлам, і актуальнасці пытання для дзяржавы (а ў Беларусі жыллёвая палітыка сярод прыярытэтаў), сённяшнія заявы Кіраўніка дзяржавы прагучалі вельмі недвухсэнсоўна, некаторыя набылі выгляд даручэнняў. Па-першае, Мінск ужо не будуць забудоўваць ранейшымі тэмпамі. Увага павінна быць засяроджаная на добраўпарадкаванні. Акцэнт, на думку Аляксандра Лукашэнкі, неабходна зрабіць на ўзвядзенні арэнднага жылля, для чаго трэба больш актыўна прыцягваць рэсурсы прадпрыемстваў. Яшчэ адной альтэрнатывай стануць гарады-спадарожнікі. Нарэшце, павінен змяніцца сам падыход не толькі да планіроўкі жылых раёнаў, але і да ўтрымання аб'ектаў. Пра гэта Кіраўніка дзяржавы заявіў сёння падчас наведвання раёна жылой забудовы Михалова-2 у Мінску. З падрабязнасцямі Ілона Красуцкая.



Сталічны мікрараён Михалова-2. Большасць яго навасёлаў - вайскоўцы, супрацоўнікі іншых сілавых структур, шматдзетныя сем'і. Кватэры ж у гэтым доме жыхары пабудавалі за свае сродкі з дзяржпадтрымкай. Сёння перспектывы новага раёна Аляксандр Лукашэнка ацаніў асабіста. Не абышлося і без даручэнняў. Асноўнае патрабаванне Прэзідэнта нязменнае: аб'ёмы будаўніцтва ў сталіцы трэба скарачаць.


Сталічны горадакіраўнік Мікалай Ладуцько дакладвае: у мэрыі карэкціруюць генплан на перспектыву да 2030 года. Прычым, востры недахоп квадратных метраў насельніцтва не адчуе. Скарачэнне будаўніцтва будзе плаўным. Аднак рэаліі такія: калі сёлета ў Мінску ўзвядуць 1 мільён 100 квадратных метраў, то ўжо да 2017-га гэтая лічба паменшыцца ўдвая. Затое ў некалькі разоў узрасце будаўніцтва арэнднага жылля.


Сёлета ўваходзіны справілі ў сямі сотнях арэндных кватэр. Дзяржаве яны прынясуць 12 мільярдаў рублёў. Эканамічны эфект пакуль невялікі. Аднак гэтыя грошы ўжо можна накіраваць на праектаванне двух дзясяткаў новых шматкватэрных дамоў, пры гэтым не прыцягваючы бюджэтныя сродкі або крэдытныя рэсурсы.


Ёсць яшчэ адна бяспройгрышная альтэрнатыва - гарады-спадарожнікі. Прыярытэтная тэрыторыя - горад Рудзенск.


Прэзідэнт сёння гаварыў і пра важнасць комплекснай планіроўкі жылых раёнаў. Усё павінна быць у крокавай даступнасці: і сацыяльныя ўстановы, і спартыўныя пляцоўкі. Галоўнае ў гэтай справе без перагібаў у бок празмернасцяў, лічыць Прэзідэнт.


Кіраўнік дзяржавы сёння пагутарыў і з жыхарамі новага раёна. Гаварылі наконт перспектываў будаўнічай галіны ў маштабах рэспублікі.


Якасць планіроўкі ў Міхалова Аляксандр Лукашэнка ацаніў асабіста. На ўваходзіны Прэзідэнт прыйшоў не з пустымі рукамі. У сям'і трое маленькіх дзяцей. Пральная машына - адзін з самых патрэбных прэзентаў.


Маленькія жыхары мікрараёна Кіраўніка дзяржавы таксама без падарункаў адпусціць не змаглі. Падарылі альбом з малюнкамі. У сваю чаргу, сем'ям, якія ўжо здабылі сваё шчасце ў квадраце, Аляксандр Лукашэнка пажадаў моцнага здароўя і, безумоўна, прыгожага працягу: як мінімум, каб формула тата-мама была памножаная на тры.