Аляксандру Лукашэнка ўручылі памятны медаль да 100-годдзя беларускай дыпслужбы

18 января 2019

Беларусь працягне мэтанакіравана і спакойна абараняць свой суверэнітэт і не дазволіць сутыкнуць расіян і беларусаў дзеля чужых інтарэсаў. Сёння пра гэта заявіў Прэзідэнт падчас адкрытага і жывога дыялогу з дыпламатамі, якія ўзначальвалі МЗС у розныя гады незалежнасці.

Перад 100-годдзем айчыннай дыпслужбы гэта магчымасць абмеркаваць усе актуальныя тэмы, якія сёння стаяць на знешнепалітычным парадку дня. Ад супрацоўніцтва з ключавымі партнёрамі, сітуацыі ў рэгіёне да курсу краіны. Раз-пораз афіцыйнаму Мінску прыходзіцца чуць папрокі адначасова то за залішнюю скіраванасць у бок Захаду, то за залішні нахіл у бок Расіі. У сваёй шматвектарнай знешняй палітыцы Беларусь заўсёды вызначала Расію не проста як галоўнага партнёра, а як братэрскую дзяржаву, дзе жывуць нашы людзі. Такіх прынцыпаў будуць прытрымлівацца і надалей. Здзіўленне выклікаюць спробы распаўсюджваць у федэральных СМІ абсурдныя выпадкі, якія не звязаныя з беларуска-расійскімі адносінамі.

Падчас грунтоўнай размовы гаварылі і пра ролю і месца Беларусі ў свеце, закранулі неабходнасць запуску новага Хельсінкскага працэсу, а таксама размова зайшла пра сітуацыю ў рэгіёне. Беларусь усімі сіламі спрыяе ўрэгуляванню канфлікту ва Украіне. Аляксандр Лукашэнка перасцерагае, каб дэстабілізацыя і пажар ад падзей у нашых паўднёвых суседзяў не перакінуліся на Беларусь.

Такі дыялог з дыпламатамі стане новай добрай традыцыяй. Прычым выкарыстоўваць падобным чынам веданні, вопыт і аўтарытэт будуць і ў іншых кірунках дзяржслужбы - гэта даручэнне Кіраўніка дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка даручыў бачыць і чуць аксакалаў дыпламатыі, тым больш што нягледзячы на розніцу поглядаў і пазіцый усе яны - патрыёты Беларусі і адзіныя ў стаўленні да каштоўнасці суверэнітэту. У канцы сустрэчы Прэзідэнту ўручылі памятны медаль да 100-годдзя дыпслужбы і зрабілі агульнае фота. Усе падрабязнасці адкрытага дыялогу Прэзідэнта з элітай суверэннай беларускай дыпламатыі глядзіце ў "Панараме".