Аляксандра Лукашэнку чакаюць у Латвіі з візітам

16 января 2020
Адносіны Мінска і Рыгі развіваюцца ў ключы добрасуседства. Аб гэтым сёння ішла размова ў Палацы Незалежнасці на сустрэчы з прэм'ер-міністрам прыбалтыйскай рэспублікі Крыш’янісам Карыньшам. Аляксандр Лукашэнка прапаноўвае сур'ёзна пашырыць супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі. Гандлююць дзяржавы штогод прыкладна на паўмільярда долараў. Цесныя адносіны наладзіў і бізнес абедзвюх краін. Закранулі, вядома ж, і галоўную спартыўную падзею 2021 года - чэмпіянат свету па хакеі, які на дваіх прымуць Мінск і Рыга. Уцешна, што дыялог з суседзямі ідзе адразу ў некалькіх вымярэннях

Асобна эксперты адзначаюць палітычную ролю Латвіі - рэспубліка імкнецца правесці масток паміж Мінскам і Бруселем. Суседзі актыўна падтрымлівалі здыманне абмежаванняў з нашай краіны. Зрэшты, абмяркоўваць двухбаковае супрацоўніцтва працягнуць і ў самой Рызе. Аляксандра Лукашэнку чакаюць у Латвіі з візітам 3 красавіка.