Аляксандр Лукашэнка заўтра правядзе перамовы з прэзідэнтам Зімбабвэ

16 января 2019

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заўтра правядзе перамовы з Прэзідэнтам Зімбабвэ Эмерсанам Мнангагвам, які будзе знаходзіцца ў Беларусі з афіцыйным візітам. Сустрэча пройдзе ў Палацы Незалежнасці ў вузкім і пашыраным складах. Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць развіццё палітычных і гандлёва-эканамічных кантактаў. Размова пойдзе пра перспектыўныя кірункі для ўмацавання двухбаковага ўзаемадзеяння, першым чынам у сферы гандлю і інвестыцый, пра рэалізацыю сумесных праектаў. Па выніках перамоў чакаецца падпісанне некалькіх міжнародных дакументаў. Афіцыйны візіт Прэзідэнта Зімбабвэ прадугледжвае змястоўную дзелавую праграму, у тым ліку сустрэчу з прадстаўнікамі беларускага бізнесу.