Аляксандр Лукашэнка выступіць з дакладам на Пятым Усебеларускім народным сходзе

21 июня 2016

Дэлегаты Пятага Усебеларускага народнага сходу - прадстаўнікі розных узростаў і прафесій. Ужо заўтра ўсе яны, а гэта дзве з паловай тысячы чалавек, збяруцца на галоўнай пляцоўцы форуму - у Палацы Рэспублікі. Ім трэба будзе не толькі ацаніць праробленую за мінулы перыяд працу, але і вызначыць асноўныя кірункі развіцця Беларусі на найбліжэйшыя 5 гадоў.

З дакладам выступіць Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Чакаецца, што Кіраўнік дзяржавы адзначыць вынікі і перспектывы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на сучасным этапе, пазначыць праблемныя пытанні і шляхі іх вырашэння. Размова таксама пойдзе аб знешняй палітыцы Беларусі, выстройванні ўзаемавыгадных партнёрскіх адносін з рознымі краінамі і інтэграцыйнымі аб'яднаннямі з акцэнтам на гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва.