Аляксандр Лукашэнка выступіў перад кіруючым складам ДМК і мытняў

3 апреля 2015

Мытная служба закліканая стаць адным з ключавых элементаў эканамічнай бяспекі дзяржавы. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы перад кіруючым складам ДМК і мытняў. Гэты візіт Кіраўнік дзяржавы запланаваў яшчэ ў лістападзе, прызначаючы новага кіраўніка службы. Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з узорамі тэхнічных сродкаў мытнага кантролю, наведаў інфармацыйна-вылічальны цэнтр і спецыялізаваную лабараторыю. Аб важнасці мытнай службы не толькі для эканомікі, але і нацыянальнай бяспекі краіны Прэзідэнт гаварыў на сустрэчы з цэнтральным апаратам камітэта. Гарантуючы высокую ступень кантролю і актыўна процідзейнічаючы кантрабандзе, мытнікі павінны паказваць прыклад непадкупнасці. Аднак карупцыйная іржа раз'ядае і гэтыя рады.

Прэзідэнт падтрымаў прапанову кіраўніка камітэта Юрыя Сянько па стварэнні мабільнага спецатрада. Падраздзяленне будзе змагацца з кантрабандай і карупцыяй на мяжы.