Аляксандр Лукашэнка высока ацаніў супрацоўніцтва з Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця

4 марта 2019

Для ЕБРР Беларусь заўсёды будзе надзейным партнёрам, заявіў Прэзідэнт сёння на сустрэчы з кіраўніком фінансавай установы Сумам Чакрабарці. Так, 2018 стаў самым паспяховым за ўсю гісторыю супрацоўніцтва. За мінулы год інвестыцыі ў эканоміку Беларусі павялічыліся ў два разы. ЕБРР прафінансаваў 21 праект на суму больш як 360 мільёнаў еўра. Асабліва Аляксандр Лукашэнка адзначыў той факт, што вялікую ўвагу банк надае праектам, ад якіх залежыць якасць жыцця людзей. Прэзідэнт Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця ў нашай краіне ўжо трэці раз. Паводле слоў кіраўніка ЕБРР, дынаміка супрацоўніцтва відавочная. Сёння Беларусь у дзясятцы краін-партнёраў. Найбліжэйшая мэта - топ-5.

Тое, што ЕБРР не сумняваецца ў надзейнасці партнёрства з Беларуссю, кіраўнік фінансавай структуры пацвердзіў у размове з журналістамі. Паводле слоў Чакрабарці, дасягненне такіх высокіх паказчыкаў у рэалізацыі сумесных праектаў абумоўлена стратэгічным курсам Беларусі і эфектыўнай палітыкай, якая рэалізуецца ў краіне. Для інвестараў гэта вельмі важна, адзначыў кіраўнік ЕБРР. Летась прыкладна дзве траціны ўсяго аб'ёму аперацый прыпала на прыватны сектар, астатняе - на дзяржсектар. Гэтай прапорцыі банк мае намер прытрымлівацца і ў пяцігадовай перспектыве.

Сума Чакрабарці, кіраўнік Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця: "Калі мы дамовіліся наконт чагосьці з Прэзідэнтам, урадам Беларусі, то мы на 100 % упэўнены, што гэта будзе рэалізавана. У многіх іншых краінах сітуацыя ідзе іншам чынам. У Беларусі палітыка з'яўляецца вельмі стабільнай. Калі нешта рашаецца, гэта заўсёды рэалізуецца на практыцы. Гэта вельмі добра для інвестыцыйнага клімату, вельмі прывабна для замежных інвестараў".

На 2022 год запланавана чарговае пасяджэнне кіраўніцкага савета ЕБРР. Прэзідэнт Беларусі прапанаваў правесці яго ў нас у краіне. Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што ўсё пройдзе на самым высокім узроўні. А ўжо сёлета Прэзідэнт запрасіў Суму Чакрабарці наведаць Мінск падчас правядзення II Еўрапейскіх гульняў.