Ва ўрада ёсць квартал для таго, каб згрупіравацца і паказаць вынікі. Пра гэта заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі, прымаючы справаздачу Кабінета Міністраў аб выніках развіцця краіны ў першым квартале года і мерах па павышэнні эфектыўнасці эканомікі. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што, нягледзячы на невялікую станоўчую дынаміку ў аднаўленні эканамічнага росту пераважная колькасць параметраў застаецца ў чырвонай зоне нявыкананых паказчыкаў. Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад вышэйшых службовых асоб, урада, Нацбанка і губернатараў эфектыўнага вырашэння задач сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі.
Прэзідэнт нагадаў, што два найважнейшыя мерапрыемствы, якія адбудуцца неўзабаве, вызначаць далейшую стратэгію развіцця Беларусі сёлета. Першае - Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу і - мабыць, галоўнае - Усебеларускі народны сход, дзе будуць канчаткова з улікам вопыту і дасягнутых вынікаў вызначаныя задачы на перспектыву.













