Аляксандр Лукашэнка выкажацца па ключавых пытаннях жыцця краіны

21 апреля 2016

Зварот Кіраўніка дзяржавы - гэта знакавая падзея. Беларускі лідар выкажацца па ключавых пытаннях жыцця краіны.

Мы, дарэчы, правялі ўласны кантэнт-аналіз папярэдніх выступленняў Прэзідэнта і зрабілі на яго аснове некалькі цікавых высноў. Па-першае, якія ж словы часцей за ўсё гучаць з вуснаў Кіраўніка дзяржавы падчас Звароту да народа і парламента. Топ-10 слоў, а значыць і тэм, застаецца стабільным. На вяршыні рэйтынгу - слова "чалавек". Напрыклад, летась яно прагучала 75 разоў за амаль тры гадзіны. Далей у топе слоў, якія часта гучалі, - "краіна", прадпрыемства", "год", "Беларусь", "мір", "пытанне", "дзяржава", "эканоміка" і "час".

Таксама мы з калегамі сабралі ключавыя тэмы пасланняў Прэзідэнта, асабліва актуальныя за апошнія гады. Напрыканцы 90-ых акцэнт быў на тым, як адвесці краіну ад прорвы. Паступова прыярытэты мяняліся, як і наша жыццё. І апошнія пяць гадоў размова ўжо ідзе аб якасным прарыве ва ўсіх сферах, захаванні бяспекі, абнаўленні эканомікі і аб эфектыўным кіраванні.