Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Веры Глаголевай

17 августа 2017

"Вера Вітальеўна, якая валодала непаўторнай манерай ігры і тонкім успрыманнем характараў персанажаў, стварыла на экране і ў тэатры дзясяткі запамінальных роляў, дзякуючы якім набыла ўсенародную любоў і прызнанне прафесіяналаў", - гаворыцца ў спачуванні. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што творчая спадчына Веры Глаголевай стала неад'емнай часткай скарбніцы савецкага і расійскага мастацтва.