Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі з гібеллю пасла Расіі ў Турцыі

20 декабря 2016
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні родным і блізкім загінулага пасла Расіі ў Турцыі Андрэя Карлава, а таксама словы падтрымкі Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну і народу гэтай краіны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі з глыбокім болем успрынялі паведамленне аб цынічнай тэрарыстычнай атацы, у выніку якой абарвалася жыццё расійскага дыпламата. "Паслядоўна заяўляем аб непрымальнасці ўсіх форм і праяў тэрарызму і ўсямернай падтрымцы рашучага процідзеяння тэрарыстычнай пагрозе, ад каго б яна ні зыходзіла", - гаворыцца ў спачуванні.