Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў шчырыя словы падтрымкі Прэзідэнту Народнай Рэспублікі Бангладэш Абдулу Хаміду, спачуванні родным і блізкім загінуўшых і пацярпелых у выніку крушэння парома Міраж-4.
Паром Міраж-4 затануў 15 мая на рацэ Мегхна за 50 км ад Дакі - сталіцы Бангладэш. На яго борце знаходзіліся 200 чалавек. Выратаваліся каля 50 чалавек. З патанулага судна дасталі 47 целаў загінуўшых. Пошукі пасажыраў, якія прапалі без весткі, працягваюцца.














