Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіну

24 июля 2013

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і ад сябе асабіста выказаў спачуванні Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіну, родным і блізкім загінуўшых у выніку разбуральнага землетрасення ў правінцыі Ганьсу, якое пацягнула шматлікія чалавечыя ахвяры. Кіраўнік беларускай дзяржавы таксама перадаў пажаданні скарэйшага аднаўлення пацярпелым.