Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванне родным і блізкім Дзмітрыя Хварастоўскага

22 ноября 2017

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванне родным і блізкім выбітнага опернага спевака Дзмітрыя Хварастоўскага. Аб яго смерці стала вядома сёння раніцай. Больш чым два гады ён змагаўся з анкалагічным захворваннем. Дыягназ "пухліна галаўнога мозгу" быў пастаўлены летам 2015-га. Пройдзена некалькі курсаў хіміятэрапіі. Здавалася, хвароба адступіла. Выканаўца зноў стаў з'яўляцца на публіцы, даваў канцэрты. Апошні - гэтым летам у сваім родным Краснаярску. Выбітны барытон памёр у Лондане, побач з ім былі родныя і блізкія.