Аляксандр Лукашэнка ўступіў на пасаду Прэзідэнта Беларусі

7 ноября 2015

Цырымонія інаўгурацыі адбылася напярэдадні ў Палацы Незалежнасці. У прысутнасці шматлікіх гасцей - палітыкаў, замежных дыпламатаў, лідараў грамадскіх аб'яднанняў, духавенства і ветэранаў (усяго больш за тысячу прысутных) - зноў абраны Прэзідэнт прынёс прысягу на Канстытуцыі і падпісаў адпаведны акт.

Затым Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ўручыла Прэзідэнту пасведчанне. Пасля Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да прысутных і ўсіх беларусаў з прамовай.

Далей цырымонія перамясцілася на плошчу Дзяржаўнага флага. Там як Галоўнакамандуючы Аляксандр Лукашэнка прыняў клятву вернасці вайскоўцаў беларускаму народу і Прэзідэнту. Акрамя таго, з нагоды ўступлення на пасаду Прэзідэнта ў Палацы Рэспублікі адбыўся святочны канцэрт "Разам у новы дзень". На галоўнай сцэне краіны выступілі дарослыя і дзеці: таленавітыя самародкі з глыбінкі і вядомыя беларускія артысты.