Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з кіраўнікамі краін, якія ўваходзяць у BRICS

7 июля 2015

Саміты BRICS і Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва адкрываюцца заўтра ва Уфе. Удзел у іх прыме Прэзідэнт Беларусі. Плануецца, што Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з кіраўнікамі краін, якія ўваходзяць у BRICS, гэта, нагадаем, Бразілія, Расія, Індыя, Кітай і ПАР, а таксама з лідарамі запрошаных дзяржаў. На парадку дня - актуальныя пытанні сусветнай палітыкі, эканомікі і фінансавай сферы. Акрамя гэтага, чакаецца, што Прэзідэнт Беларусі правядзе шэраг двухбаковых сустрэч. Адзначым, зараз наша краіна мае статус партнёра па дыялогу ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. На саміце Беларусь разлічвае атрымаць больш высокі статус назіральніка ў ШАС. У арганізацыю ўваходзяць шэсць краін: Кітай, Расія, Казахстан, Кыргызстан, Узбекістан і Таджыкістан. У пяці дзяржаў - статус назіральніка.