Кітайская дэлегацыя прыбыла ў Беларусь, каб падрыхтаваць у гандлёва-эканамічных аспектах візіт у нашу краіну старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, гэты візіт будзе найважнейшым знешнепалітычным мерапрыемствам, таму неабходна ўзгадніць пэўныя кірункі супрацоўніцтва і пункты судакранання. Таксама гаворка ішла аб будаўніцтве кітайска-беларускага індустрыяльнага парку, які павінен стаць вузлавой платформай па адраджэнні Шаўковага шляху, што злучае Азію і Еўропу.
У сваю чаргу Чжун Шань адзначыў, што кітайска-беларускі індустрыяльны парк - гэта стратэгічны праект двухбаковага супрацоўніцтва, які з'яўляецца пілотным у справе сумеснага будаўніцтва "Эканамічнага пояса Шаўковага шляху". І кітайскі бок надае вялікае значэнне яго развіццю.













