Аляксандра Лукашэнкі сустрэўся з намеснікам Генеральнага сакратара ААН

30 мая 2013

ААН высока ацэньвае ролю Беларусі ў барацьбе з міжнароднай злачыннасцю - гандлем людзьмі і наркатрафікам. Голас Беларусі гучыць вельмі важка - такая ацэнка ад кіраўніцтва ААН прагучала сёння падчас сустрэчы Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі з намеснікам Генеральнага сакратара ААН Юрыем Фядотавым. Ён кіруе ўпраўленнем ААН па барацьбе з наркабізнесам і злачыннасцю.


У Мінску Юрый Фядотаў знаходзіцца з афіцыйным візітам і прымае ўдзел у рабоце міжнароднага форуму, прысвечанага барацьбе з гандлем людзьмі.