Пасля цырымоніі пачалася сустрэча кіраўнікоў украінскай і беларускай дзяржавы ў фармаце сам-насам. Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, Беларусь гатовая зняць усе праблемныя пытанні ў адносінах з Украінай. У краін і грамадзян назапасіўся шэраг пытанняў, якія павінны вырашыць два бакі. У сваю чаргу Віктар Януковіч падкрэсліў, што візіту Прэзідэнта Беларусі ва Украіне чакалі даўно, і сёння бакі змогуць абмеркаваць шмат пытанняў.
Затым да кіраўнікоў дзяржаў далучыліся члены дэлегацый, сустрэча пачалася ў пашыраным складзе. Прэзідэнт Беларусі звярнуўся з просьбай да Украіны дапамагчы ў падрыхтоўцы спецыялістаў у сферы атамнай энергетыкі. І прапанаваў дапамогу ў мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі.
Украіна - член СГА - выказалася за найхутчэйшае набыццё Беларуссю гэтага статусу. Таксама Віктар Януковіч дадаў, што старшынства Украіны ў АБСЕ стварае ўмовы для ўдзелу Беларусі ў працэсах, што тычацца ўмацавання ў Еўропе бяспекі і стабільнасці.














